Забава "Да нас вясна прыйшла"

05.04.2023

Гуканне вясны – яркае і самабытнае свята, якое здаўна адзначалі нашы продкі. Сёння гукалі вясну, сонейка, цяпло  і выхаванцы нашага дзіцячага сада. На працягу свята дзецi  вадзілі карагоды разам з вясной, успомнiлi і пра Бусла, які з’яўляецца сiмвалам Беларусi, мiралюбнасцi i мудрасцi, пагулялі  ў беларускія  гульні “Бусел”, Ручаёк”, танцавалі народныя танцы. Усе атрымалі прыемны настрой ад свята