Забава "Падарожжа з Кастусём, Ганначкай і Ярынкай"

25.11.2022

Сёння ў выхаванцаў групы "Кропелька" прайшла забава "Падарожжа з Кастусём, Ганначкай і Ярынкай". Дзеці прымалі ўдзел у гульнях "Чароўны вяночак", "Напоўні збан", "Пераскоч гару", "Беларскія музыкі". Час у гульнях прайшоў хутка, пара і развітацца. Напаследак Ганначка падрыхтавала для ўсіх удзельнікаў прыемны пачастунак і запрасіла зноў у госці.