Забава "Карагод калядных гульняў"

11.01.2023

Сёння у групах "Кропелька" і "Вясёлка" прайшла забава "Карагод калядных гульняў". Выхаванцы разам з цыганкай , казой і бабай Ягой гулялі ў беларускія калядныя гульні "Гарлачык", "Рэшата", "Стужачкі", "Мяцёлка". Цыганка нагадала ўсім шчасця, здароўя, багацця, дзеці вадзілі карагод з казой, а напрыканцы чароўныя анёлы падаравалі удзельнікам свой танец.